БАГДАД Кіруючая Рада Іраку выказаў зьдзіўленьне рашэньнем Злучаных Штатаў абвесьціць былога кіраўніка Іраку Садама Хусэйна ваенапалоным. Прадстаўнік Рады Дара Нор Ад-Дзін заявіў, што Хусэйна трэба судзіць, як звычайнага злачынцу. Пэнтагон паведаміў, што Хусэйн атрымаў статус ваенапалонага, бо быў галоўнакамандуючым узброенымі сіламі сваёй краіны. Зараз ён зможа карыстацца ўсімі правамі ваенапалонага, прадугледжанымі Жэнэўскай канвэнцыяй, прынамсі, да яго будуць дапушчаныя прадстаўнікі Чырвонага крыжу і паўмесяцу. Паводле прадстаўнікоў міністэрства абароны Хусэйн можа быць прыцягнуты да адказнасьці за ваеныя злачынствы.