ВАШЫНГТОН. Урад ЗША панізіў ровень тэрарыстычнай пагрозы ў краіне з “аранжавага” высокага да “жоўтага” памяркоўнага. Аднак, як паведаміў кіраўнік дэпартамэнту ўнутранай бясьпекі ЗША Том Рыдж, памякчэньне рэжыму бясьпекі не пашыраецца на паветраны транспарт.