Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:18 ]  Расея арандуе касмадром Байканур да 2050 году


АСТАНА. Прэзыдэнты Расеі й Казахстану Ўладзімір Пуцін і Нурсултан Назарбаеў працягнуць сёньня перамовы ў казахстанскай сталіцы. Сярод іншых будзе абмеркаваная праблема транспартаваньня казахстанскай нафты праз тэрыторыю Расеі. Напярэдадні было падпісана пагадненьне аб падаўжэньні тэрміну арэнды Расеяй касмадрому Байканур да 2050 году на ранейшых умовах – за 115 мільёнаў у год. Таксама ўчора расейская нафтавая кампанія “Лукойл” і казахстанская “Каз-Мунай-Газ” учынілі пагадненьне пра сумеснае распрацоўваньне нафтавых радовішчаў у казахстанскім сэктары Касьпійскага мора.
XS
SM
MD
LG