Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:12 ]  Грузія просіць замарозіць банкаўскія рахункі


ТБІЛІСІ. Генэральная пракуратура Грузіі зьвярнулася да Швайцарыі, Ліхтэнштэйну й Люксэмбургу з просьбаю замарозіць банкаўскія рахункі былога грузінскага кіраўніцтва. Раней новаабраны прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі назваў змаганьне з карупцыяй адной з сваіх асноўных задач на пасадзе кіраўніка Грузіі. Ён таксама заявіў пра намер расьсьледаваць фінансавую дзейнасьць сям’і Эдуарда Шэварнадзэ. Учора грузінскія ўлады паведамілі, што нечарговыя парлямэнцкія выбары ў краіне пройдуць 28 сакавіка.
XS
SM
MD
LG