Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:28 ]  Аднавіліся камэрцыйныя авіярэйсы паміж Індыяй і Пакістанам


НЬЮ-ДЭЛІ. Сёньня адбыўся першы за апошнія два гады камэрцыйны палёт зь Індыі у Пакістан. Афіцыйныя асобы індыйскай авіякампаніі заявілі, што да лініі Нью-Дэлі–Лахор хутка далучыцца лінія Бамбей-Карачы. Авіярэйсы паміж дзьвюма краінамі былі скасаваныя пасьля нападу на індыйскі парлямэнт 1 студзеня 2002 году. У гэтым нападзе індыйскія ўлады абвінавацілі пакістанскія ўзброеныя групоўкі. Практычна ўсе кантакты паміж дзьвюма суседнімі краінамі пасьля нападу былі замарожаныя. На гэтым тыдні лідары Індыі й Пакістану дамовіліся аднавіць дыялёг.
XS
SM
MD
LG