ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі ўрад сёньня зьнізіў узровень тэрарыстычнай пагрозы з “падвышанага” да “высокага”. Кіраўнік дэпартаманту ўнутранай бясьпекі Том Рыдж паведаміў, што узровень пагрозы быў зьніжаны з аранжавага да жоўтага, таму што верагоднасьць тэрарыстычнага нападу зьменьшылася.