ТБІЛІСІ. Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Грузіі Ніно Бурджанадзэ сёньня паведаміла, што новыя выбары ў парлямэнт краіны адбудуцца 28 сакавіка. Найвышэйшы суд Грузіі скасаваў вынікі лістападаўскіх выбараў у зьвязку зь вялікай колькасьцю парушэньняў заканадаўства падчас галасаваньня й падліку галасоў. “Я спадзяюся, што выбары адкрыюць новую эру ў дэмакратыі Грузіі” – сказала Ніно Бурджанадзэ. Сёньня швайцарскія афіцыйныя асобы паведамілі, што атрымалі ад уладаў Грузіі просьбу прадаставіць інфармацыю што да банкаўскіх рахункаў асобаў з атачэньня былога прэзыдэнта Грузіі Эдуарда Шэварнадзэ.