БАГДАД. У Іраку амэрыканскія войскі правялі сёньня ўночы апэрацыю ў Тыкрыце – родным горадзе Садама Хусэйна. У ходзе рэйду арыштаваныя 13 іракцаў, падазраваных у нападах на вайскоўцаў ЗША. Учора дзевяць амэрыканскіх салдатаў загінулі паблізу гораду Эль-Фалюджа пры катастрофе верталёта. Згодна зь некаторымі паведамленьнямі, вайсковы верталёт быў зьбіты ракетаю. Таксама ўчора пры ўзьлёце ў Багдадзе абстраляны амэрыканскі вайскова-транспартны самалёт. Пры абстрэле быў пашкоджаны адзін з рухавікоў, аднак ніхто з 63 пасажыраў не пацярпеў.