Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:20 ]  ЗША: прапанавана новая працэдура выдачы візаў


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш запрапанаваў новую працэдуру выдачы візаў, якая дазволіць мільёнам нелегальных імігрантаў легалізаваць свой статус у Злучаных Штаттах. Буш заявіў, што ЗША павінны зрабіць іміграцыйныя законы больш гуманнымі. Новы парадак выдаваньня візаў закране ў першую чаргу грамадзянаў лацінаамэрыканскіх дзяржаваў. Візы будуць сапраўдныя на працягу трох гадоў, пасьля можна будзе іх падаўжаць. Цяпер у ЗША, паводле розных падлікаў, знаходзіцца ад 8 да 14 мільёнаў нелегальных імігрантаў. Прапанаваны Бушам законапраект павінен быць зацьверджаны Кангрэсам ЗША.
XS
SM
MD
LG