ВІЛЬНЯ. Урад Літвы пастанавіў прадаць расейскаму “Газпрому” траціну акцыяў канцэрну “Літоўскі газ”. Цана пакету акцыяў – каля 37 мільёнаў даляраў. Паводле ўмоваў продажу, “Газпром” будзе забясьпечваць Літву прыродным газам на працягу 10 гадоў. Пасьля афармленьня пагадненьня ўва ўраду Літвы застанецца каля чвэрці ўсяго пакету акцыяў кампаніі “Літоўскі газ”. 36 працэнтамі акцыяў “Літоўскага газу” валодае нямецкая фірма "Рургаз”.