Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:14 ]  Кашмірскія эстрэмісты супраць дамовы Пакістану зь Індыяй

ІСЛАМАБАД Пакістан і Індыя ўдакладняюць дэталі мірных перамоваў па праблеме Кашміру. Ісламскія ваяўнікі Кашміру асуджаюць мірную ініцыятыву. Рашэньне пра пачатак мірных перамоваў было дасягнутае падчас сустрэчы ў Ісламабадзе прэзыдэнта Пакістану Пэрвэза Мушарафа і прэм'ер-міністра Індыі Атала Бігары Ваджпаі. Пакістанскі бок абавязаўся не даваць прытулку на сваёй тэрыторыі групоўкам, якія Мушараф назваў тэрарыстычнымі. Ваяўнічыя ісламскія групоўкі, што вядуць змаганьне ў Кашміры, заявілі, што будуць працягваць напады на індыйскія сілы да таго часу, пакуль Індыя ня сыдзе з Кашміру.
XS
SM
MD
LG