Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:51 ]  ЗША: праект мэмарыялу ахвярам тэрактаў 11 верасьня


НЬЮ-ЁРК. Два каскадныя басэйны на месцы разбураных небасягаў Усясьветнага гандлёвага цэнтру ўвекавечаць памяць ахвяраў трагедыі 11 верасьня 2001 году. Пераможцам конкурсу праектаў мэмарыялу стаў амэрыканскі архітэктар Майкл Арад. У конкурсе праектаў удзельнічалі звыш пяці тысяч архітэктараў з 60 краін сьвету. Мэмарыял “Люстраны нябыт” пачнуць будаваць у 2006 годзе – ён будзе ўключаць два басэйны й адкрытую пляцоўку з камянямі й соснамі. На каменных парапэтах высекуць імёны ахвяраў трагедыі.
XS
SM
MD
LG