ВАШЫНГТОН Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл падцьвердзіў намер Злучыных Штатаў захоўваць тэрытарыяльную цэласнасьць Іраку. Паўэлл падкрэсьліў, што Ірак мусіць застацца адзінай інтэграванай дзяржавай. Яго заява стала адказам на паведамленьне “Нью-Ёрк Таймс”, згодна зь якім Вашынгтон мае намер стварыць на поўначы Іраку курдзкі аўтаномны раён. Паўэлл сказаў, што інфармацыя газэты адрозьніваецца ад сапраўднай пазыцыі адміністрацыі ЗША, дзяржсакратар дадаў, што курдскі рэгіён павінен застацца часткай Іраку.