Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:29 ]  ЗША выступаюць за тэрытарыяльную цэласьць Іраку


ВАШЫНГТОН Злучаныя Штаты па-ранейшаму выступаюць за тэрытарыяльную цэласьць Іраку. Пра гэта заявіў прадстаўнік дзярждэпартаменту ЗША Адам Эрэлі. Яго заява стала адказам на паведамленьне “Н’ю-Ёрк Таймс” паводле якога Вашынгтон мае намер стварыць на поўначы Іраку курдскі аўтаномны раён. Прадстаўнік дзярждэпартаменту патлумачыў, што гэтае пытаньне павінна быць вырашанае новым кіраўніцтвам краіны, калі часовая адміністрацыя кааліцыі перадасьць яму ўладу.
XS
SM
MD
LG