Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:16 ]  Распачалося сьледзтва ў справе гібелі прынцэсы Дыяны

ЛЁНДАН Сёньня ў Вялікабрытаніі пачынаецца афіцыйнае дасьледаваньне гібелі ў 1997 годзе ў Парыжу прынцэсы Дыяны і яе бой-фрэнда Додзі Аль Фаеда. Паводле вынікаў ранейшага дасьледаваньня прычынаю аўтакатастрофы стала перавышэньне хуткасьці кіроўцам машыны, у якой ехалі Дыяна і Аль Фаед. У крыві кіроўцы быў знойдзены алькаголь. Новае дасьледаваньне павінна праверыць чуткі пра тое, што здарэньне на самой справе было забойствам. Газэта “Дэйлі Мірар” надрукавала ліст Дыяны, у якім яна абвінавачвае свайго былога мужа – прынца Чарльза, у падрыхтоўцы яе забойства. Дыяна разьвялася з Чарльзам незадоўга да сваёй гібелі.
XS
SM
MD
LG