Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:46 ]  Тры амэрыканскія салдаты ў Іраку звольненыя са службы за жорсткае абыходжаньне з затрыманымі іракцамі

ВАШЫНГТОН: Пэнтагон паведаміў, што тры амэрыканскія салдаты былі прызнаныя вінаватымі ў недапушчальным абыходжаньні з ірацкімі вязьнямі, і звольненыя з войска. Інцыдэнт, у прыватнасьці зьбіцьцё затрыманых, адбылося 12 траўня ў лягеры Букка. Невядома колькі ірацкіх вязьняў сталі ахвярамі жорсткага абыходжаньня. Салдатам пагражаў вайсковы суд, аднак яны абралі дапушчальную у арміі форму паказаньняў перад камандзірам. Салдаты прызналі сваю віну перад камандзірам. Ім было загадана неадкладна пакінуць Ірак і яны адразу вярнуліся ў Злучаныя Штаты.
XS
SM
MD
LG