Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:42 ]  ЗША ў прымусовым парадку падоўжылі час службы сваіх вайскоўцаў ў Іраку, Кувэйце і Афганістане


ВАШЫНГТОН: Узброеныя Сілы ЗША падоўжылі час службы тысячаў сваіх вайскоўцаў у Іраку, Кувэйце і Афганістане, яшчэ на некалькі месяцаў, нават калі ў іх закончыўся кантракт, або яны павінны выйсьці на пэнсыю. Гэты загад тычыцца прыблізна 7 тысячаў вайскоўцаў. Амэрыканскае камандаваньне тлумачыць гэты неабходнасьцю захаваць высокую боездольнасьць і эфэктыўнасьць сваіх сілаў. У адпаведнасьці з загадам, вайскоўцы ня могуць выехаць дамоў або ў базы ў ЗША ці Эўропе яшчэ цягам 90 дзён. Армія прапануе па 10 тысячаў даляраў ўзнагароды тым вайскоўцам ў Іраку, Кувэйце і Афганістане, якія падпішуць кантракты, як мінімум, на яшчэ тры гады.
XS
SM
MD
LG