Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:39 ]  Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш аднавіў санкцыі супраць Лібіі

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш аднавіў санкцыі супраць Лібіі незважаючы на заяву Трыпалі аб адмаўленьні ад праграмаў ў галіне зброі масавага зьнішчэньня. У пісьмовай заяве Джордж Буш вітаў гэты станоўчы крок з боку Лібіі, аднак, паводлк амэрыканскага прэзыдэнта, за пастановай Трыпалі павінны пайсьці канкрэтныя дзееньні і выкананаьне абяцаньня. Санкцыі супраць Лібіі былі ўведзеныя ў 1986 годзе, і аднаўляліся кожны год. Арганізацыя Аб’еднаных Нацыяў скасавала санкцыі супраць Трыпалі ў верасьні мінулага году, калі Лібія згадзілася выплаціць кампенсацыі і прызнала сваю адказнасьць за катастрофу ў 1988 годзе амэрыканскага самалёту, у выніку чаго загінулі 270 чалавек.
XS
SM
MD
LG