Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:22 ]  Паўночная Карэя абяцала замарозіць свае ядзерныя праграмы


СЭУЛ: Паўночная Карэя абяцала спыніць выпрабаваньні і вытворчасьць ядзернай зброі ў якасьці “сьмелай” саступкі Злучаным Штатам. Гэтая заява была агучаная афіцыйным агенцтвам навінаў. Пхэнян гатовы замаразіць свае ядзерныя праграмы ў замен за амэрыканскую дапамогу і зьняцьце Паўночнай Карэі са сьпісу краінаў, якія падтрымліваюць міжнародны тэрарызм. У адказ ЗША заявілі, што Пхэнян найперш павінен распачаць відавочны дэмантаж сваіх ядзерных праграмаў. Яшчэ ў гэтым месяцы мае адбыцца другі раўнд 6-баковых перамоваў ў справе разбраеньня Паўночнай Карэі з удзелам прадстаўнікоў абедзьвюх Карэяў, ЗША, Расеі, Японі і Кітаю.
XS
SM
MD
LG