Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:51 ]  Джордж Буш павіншаваў прэзыдэнта Афганістану і дэпутатаў з прыняцьцем новай Канстытуцыі

ВАШЫНГТОН: Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш павіншаваў прэзыдэнта Афганістану Хаміда Карзай і дэпутатаў Лоі Джыргі з прыняцьцем новай Канстытуцыі. Паводле прадстаўніка Белага Дому МэкКлэлана, Карзай прызнаў, што ўхваленьне Канстытуцыі, гэта вялікі дзень для Афганістану. У тэлефанічнай размове, уш і Карзай коратка абмеркавалі таксама пытаньні вайны з тэрарызмам і данаўленьне аўтамагістралі Кабул-Кандагар. Пасьля прыняцьця ў нядзелю Нацыянальным Сходам Афганістану новай Канстытуцыі, прэзыдэнт ЗША выступіў з адмысловай заявай у якой адзначыў, што дэмакратычны Афганістан паспрыяе барацьбе з тэрарызмам, а таксама вяртаньню афганскіх ўцекачоў на Радзіму. У адпаведнасьці з новай Канстытуцыяй, краіна будзе называцца: “ Іслямская Рэспубліка Афганістану”, у ёй будзе прэзыдэнцкая сыстэма кіраваньня, двухпалатны парлямент, а мужчыны і жанчыны атрымаюць аднолькавыя правы. Акрамя двух афіцыйных моваў, ўлады будуць лічыць роўнапраўнымі таксама мовы этнічных меншасьцяў.
XS
SM
MD
LG