Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:49 ]  Саакашвілі хоча разабрацца з маёмасьцю Шэварднадзэ і ягонай сям'і


ТБІЛІСІ: Будучы прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што ён плянуе распачаць анты-карупцыйную кампанію, якая можа закрануць маёмасьць сям’і былога прэзыдэнта Эдуарда Шэварднадзэ. У Інтэрв’ю заходнім СМІ ён паведаміў, што спецыяльная сьледчая група праверыць, ці сам Шэварднадзэ і ягоная сям’я не прысвоілі дзяржаўную маёмасьць, або набылі яе нелегальным шляхам. Саакашвілі сказаў, што ён не мае намеру прадпрыймаць супраць Шэварднадзэ ніякіх варожых або памсьлівых крокаў, але нелегальна набытая маёмасьць мусіць быць вернутая дзяржаве. Саакашвілі паведаміў, што адным з яго першых крокаў на пасадзе кіраўніка дзяржавы, будзе ўхваленьне жорсткага анты-карупцыйнага заканадаўства.
XS
SM
MD
LG