Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:43 ]  Нетыповая пнэўманія ізноў пачынаецца з правінцыі Гуандонг

ГАНКОНГ. Міністар аховы здароўя Кітаю і галоўны экспэрт міністэрства сёньня пацьвердзілі новы факт захворваньня на нетыповую пнэўманію. 32-гадовы хворы мужчына паходзіць з паўднёвай правінцы Гуандонг, адкуль летась пачаў распаўсюджвацца вірус нетыповай пнэўманіі. Ахвярамі вірусу за некалькі месяцаў сталі блізу 800 чалавек. Паводле міністэрства аховы здароўя Кітаю, новы вірус адрозьніваецца ад старога. Таксама сёньня кітайскія ўлады абвясьцілі пра пляны зьнішчыць 10 тысячаў вівераў – жывёлінаў з роду катоў, якія зьяўляюцца меркаванай крыніцай захворваньня на нетыповую пнэўманію.
XS
SM
MD
LG