Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:12 ]  Яан дэ Хоап Схэфэр заняў пасаду кіраўніка НАТО

БРУСЭЛЬ. Былы міністар замежных справаў Галяндыі Яан дэ Хоап Схэфэр сёньня заняў пасаду Генэральнага сакратара НАТО. Новы кіраўнік альянсу заявіў, што прыярытэтам блёку зьяўляецца ў цяперашні момант Аўганістан. На думку дэ Хоапа Схэфэра, прыняцьце Канстытуцыі Аўганістану падкрэсьлівае важнасьць аднаўленьня й стабілізацыі краіны: “Мы засяродзімся на падзеях у Аўганістане. Ірак, канечне, таксама будзе на парадку дня на пэўнай стадыі. Але будзем рабіць усё паступова, крок за крокам”. Гэта быў новы Генэральны сакратар НАТО Яан Дэ Хоап Схэфэр. Ён таксама адзначыў, што ягоная галоўная задача цяпер – дамагчыся адзінства ў альянсе, сябры якога занялі розныя пазыцыі ў пытаньні вайны ў Іраку.
XS
SM
MD
LG