Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:50 ]  Перамовы лідараў Індыі й Пакістану


ІСЛАМАБАД. Міністар замежных справаў Індыі Яшвант Сінха сёньня заявіў, што сустрэча лідэраў Пакістану ды Індыі Пэрвэза Мушарафа й Атала Бэхары Ваджпаі ёсьць прыкметай прагрэсу ў стасунках паміж дзьвюма суседнімі дзяржавамі. Падрабязнасьці перамоваў пакуль што не вядомыя. Як паведамлялася раней, адным з пытаньняў перамоваў мела быць сытуацыя ў Кашміры – тэрыторыі, якая застаецца спрэчнай. Напярэдадні сустрэчы Ваджпаі сказаў, што Індыя й Пакістан павінны весьці дыялёг, каб дасягаць сумесных рашэньняў: “Вельмі важна, што абедзьве краіны вядуць дыялёг на найвышэйшым аднолькавым узроўні, гэты дыялёг працягваецца, што мы разумеем цяжкасьці, зь якімі сутыкаецца кожны з нас, і шукаем шлях разам”.
XS
SM
MD
LG