ЕРУЗАЛІМ. Сябра ізраільскага кабінэту асудзіў пабудову сьцяны бясьпекі ўздоўж мяжы з палестынскімі тэрыторыямі. Міністр Юстыцыі Ёсэф Лапід заявіў, што гэтая сьцяна, якая ўрэзваецца ў тэрыторыі населеныя палестынцамі, прывядзе да міжнароднай ізаляцыі і байкоту Ізраілю накшталт таго, зь якім у мінулым сутыкнуўся ўрад Рэспублікі Паўдзённай Афрыкі. Лапід, лідэр партыі Шынуі прапанаваў вярнуцца да мяжы з 67 году. У мінулым месяцы, Генеральная Ассамблея ААН зьвярнулася ў Міжнародны Суд у Гаазе з просьбай разгледзець пытаньне ізраільскай сьцяны бясьпекі. Слуханьні ў гэтай справе пачнуцца ўжо ў лютым. Ізраіль цьвердзіць, што сьцяна разьлічаная на прадухіленьне тэрактаў з боку палестынцаў, аднак палестынцы лічаць, што яна замацоўвала б захоп палестынскіх тэрыторыяў.