Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:12 ]  Сёньня ўступае на пасаду новы генеральны сакратар НАТО-Шэфэр


БРУСЭЛЬ: Былы міністр замежных справаў Галяндыі Яаап дэ Гуп Шэфэр прыступае сёньня да абавязкаў генеральнага сакратара НАТО. Шэфэр заменіць на гэтай пасадзе Джорджа Робэртсана, які кіраваў гэтай арганізацыяй цягам апошніх 4 гадоў. Шэфэр будзе кіраваць альянсам у часе, калі НАТО актывізуе сваю ролю ў сьвеце. Альянс удзельнічае ў стабілізацыйнай місіі ў Афганістане, а Злучаныя Штаты заклікаюць, каб НАТО актыўней ўдзельнічала таксама ў стабілізацыйнай аперацыі ў Іраку.
XS
SM
MD
LG