Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:10 ]  ЦРУ правярае аўтэнтычнасьць аўдыё-стужкі з голасам Асамы бін Ладэна


ВАШЫНГТОН: Паводле амэрыканскіх прадстаўнікоў, ЦРУ правярае аўтэнтычнасьць аўды-запісу лідэра Аль-Кайды Асамы Бін Ладэна. Запіс прагучэў ў нядзелю на арабскім тэле-канале Аль-Джазіра. Голас на стужцы згадвае арышт 13 сьнежня ірацкага лідэра Садама Гусэйна, а таксама новую блізкаўсходнюю, мірную ініцыятыву званую “ Жэнэўскай”. Голас на стужцы заклікае мусульманаў працягваць сьвятую вайну ў Іраку і асуджае тых арабскіх ды мусульманскіх лідэраў, якія пайшлі на супрацоўніцтва з Амэрыкай. Ён таксама перасьцерагае, што кантроль ЗША над Багдадам , гэта толькі пачатак будучай акупацыі Савудаўскай Арабіі ды іншых арабскіх краінаў. Бін Ладэн, месцазнаходжаньне якога невядомае, абвінавачваецца Вашынгтонам у арганізацыі атакаў на Амэрыку 11 верасьня 2001 году.
XS
SM
MD
LG