Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:34 ]  Заўтра ў Ісламабадзе адбудзецца сустрэча Мушарафа і Ваджпаі


ІСЛАМАБАД Прэмьер-міністар Індыі Атал Бігары Ваджпаі прапанаваў прэзыдэнту Пакістану Пэрвэзу Мушарафу правесьці асабістую сустрэчу. Гэтая ініцыятыва была выказаная кіраўніком індыйскага ўраду падчас сустрэчы з прэмьер-міністрам Пакістану Зафарулой Хан Джамалі падчас саміту краінаў Паўдзёнай Азіі ў Ісламабадзе. Перамовы Ваджпаі і Джамалі сталі першай сустрэчай кіраўнікоў Індыі і Пакістану пасьля крызысу 2002 году, які быў выкліканы абвастрэньнем старой спрэчкі паміж дзьвюма ядзернымі дзяржавамі наконт штату Кашмір. Прэзыдэнт Пакістану Машараф са свайго боку заявіў сёньня, што прыйшоў час пакласьці канец недаверу ў двухбаковых адносінах. Чакаецца, што яго сустрэча з прэмьер-міністрам Індыі адбудзецца заўтра.
XS
SM
MD
LG