ТБІЛІСІ Сёньня ў Грузіі прайшлі датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары.
Афіцыйныя вынікі галасаваньня пакуль невядомыя. Аднак паводле вынікаў exit polls – апытаньняў на выхадзе з выбарчых участкаў – каля 86% галасоў набраў кіраўнік “Нацыянальнага руху” Міхаіл Саакашвілі, адзін з лідэраў апазыцыі, якая ў лістападзе адхіліла ад ўлады Эдуарда Шэварнадзэ. Дарэчы, сам былы прэзыдэнт паведаміў, што сёньня прагаласаваў за Саакашвілі.
Сёньня ягоныя прыхільнікі ўжо сьвяткуюць перамогу. Выступаючы перад шматтысячнай дэманстрацыяй сваіх прыхільнікаў сёньня ўвечары ў Тбілісі Саакашвілі сказаў, што атрымаў мандат ад грузінскага народу на тое, каб перамагчы карупцыю, кансалідаваць уладу і прынесьці Грузіі заявіў мір і працьвітаньне.
У сёньняшнім галасаваньні ўзялі ўдзел каля 58% грузінскіх выбаршчыкаў.