ТБІЛІСІ Сёньня ў Грузіі прайшлі датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары. У лістападзе пад ціскам масавых выступаў сышоў у адстаўку прэзыдэнт Эдуард Шэварнадзэ. На пасаду кіраўніка дзяржавы сёньня прэтэндавалі 6 кандыдатаў.
Абраючы прэзыдэнта, грузінскія выбаршчыкі прадэманстравалі высокую актыўнасьць, ужо днём яўка перавысіла 50%, гэта значыць выбары адбыліся.
Афіцыйныя вынікі галасаваньня пакуль невядомыя. Аднак паводле вынікаў exit polls – апытаньняў на выхадзе з выбарчых участкаў – каля 85% галасоў набраў кіраўнік “Нацыянальнага руху” Міхаіл Саакашвілі, адзін з лідэраў апазыцыі, якая адхіліла ад ўлады Шэварнадзэ. Дарэчы, сам былы прэзыдэнт паведаміў, што сёньня прагаласаваў за Саакашвілі.