Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:29 ]  Працягваецца пошук целаў пасажыраў егіпэцкага самалёту

КАІР Францыя накіравала ў Чырвонае мора ваены карабель і падводны апарат для пошуку целаў пасажыраў, што загінулі пры ўчорашняй катастрофе егіпэцкага самалёту “Боінг –737”. Загінулі ўсе 148 чалавек, што былі на борце лайнэру, 133 зь іх – французы. Пакуль знойдзены целы 60 чалавек. Рэшткі самалёту ляжаць на глыбіні да кіламетру. Егіпецкія экспэрты лічаць, што прычынаю катастрофы сталі тэхнічныя няспраўнасьці. Аднак міністар юстыцыі Францыі Дамінік Пэрбэн загадаў правесьці дасьледваньне, каб выключыць вэрсыю тэрарыстычнага акту.
XS
SM
MD
LG