ІСЛАМАБАД Прэмьер-міністар Індыі Атал Бігары Ваджпаі прапанаваў прэзыдэнту Пакістану Пэрвэзу Мушарафу правесьці асабістую сустрэчу. Гэтая ініцыятыва была выказаная кіраўніком індыйскага ўраду падчас сустрэчы з прэмьер-міністрам Пакістану Зафарулой Хан Джамалі падчас саміту краінаў Паўдзёнай Азіі ў Ісламабадзе. Перамовы Ваджпаі і Джамалі сталі першай сустрэчай кіраўнікоў Індыі і Пакістану пасьля крызысу 2002 году, які быў выкліканы абвастрэньнем старой спрэчкі наконт штату Кашмір.
У саміце бяруць ўдзел кіраўнікі Бангладэш, Шры Ланкі, Непалу, Бутану і Мальдзіўскіх выспаў. Мяркуецца, што ў Ісламабадзе будзе падпісанае пагадненьне пра стварэньне ў рэгіёне да 2006 году зоны вольнага гандлю.