Амэрыканскі марсаход “Сьпірыт”, які зьдзейсніў пасадку на Марс, перадаўна зямлю першыя здымкі гэтай плянэты. Пра гэта паведамілі адмыслоўцы амэрыканскай касьмічнай агэнцыі НАСА. Шасьціколавы робат вагаю 180 кілаграмаў быў запушчаны з Зямлі 7 месяцаў таму. Экспэдыцыя павінна высьветліць , ці ёсьць на Марсе ўмовы для ўзьнікненьня жыцьця.