КАБУЛ Усеафганская Рада – Лоя Джырга – дасягнула згоды наконт праэкту новай Констытуцыі Афганістану. Рашэньне было прынятае пасьля трох тыдняў складаных абмеркаваньняў. Паводле прапановы кіраўніка краіны Гаміда Карзая праэкт прадугледжвае ўвядзеньне пасады прэзыдэнта краіны з шырокімі паўнамоцтвамі. Кіраўнік дзяржавы будзе мець двух віцэ-прэзыдэнтаў. Дзяржаўнымі мовамі Афганістану будуць дары і пушту, у раёнах , дзе пераважная большасьць насельніцтва гаворыць на іншай мове, яна можа быць абвешчаная трэцяй афіцыйнай.
Новая Канстытуцыя дазваляе правесьці ўсеагульныя выбары, першыя пасьля войнаў, якія цягнуліся ў Афганістане амаль чвэрць стагодьдзя.