БАГДАД. Адзін амэрыканскі салдат загінуў, а два былі параненыя, калі амэрыканскую базу каля гораду Балад абстралялі зь мінамётаў. Прэсавы сакратар амэрыканскіх войскаў Робэрт Каргі паведаміў, што затрымалі шасьцёх падазраваных у гэтым абстрэле.
Тым часам некаторыя гандляры ў Іраку сёньня перасталі прымаць старыя ірацкія дынары, вырабленыя за часам Садама Хусэйна. Старыя банкноты маюць быць ва ўжытку да 15 студзеня, нароўні з новымі грашыма.