Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:21 ]  148 чалавек загінулі ў авіякатастрофе


КАІР. Прадстаўнікі каірскага аэрапорту гавораць, што верагодна ніхто не застаўся жывы пасьля авіякатастрофы над Чырвоным морам, непадалёк ад эгіпецкага курорту Шарм эль-Шэйх. Боінг 737, які ляцеў з Парыжу ў Каір, ўпаў у мора сёньня ўначы. На самалёце было 148 чалавек – у асноўным францускія турысты. Каманда ратавальнікаў знайшла ў моры непадалёк ад берагу рэшткі самалёту й багажу. Эгіпецкае агенцтва навінаў МЭНА паведаміла, што знайшлі аднаго загінулага. Гэтая авіякатастрофа адбылася ў той час, як на шмат якіх авіялініях сьвету робяць падвышаныя захады бясьпекі ў зьвязку з пагрозай тэрарызму. Аднак прадстаўнікі Эгіпту і Францыі ўжо заявілі, што катастрофа была няшчасным выпадкам, а не тэрарыстычным актам.
XS
SM
MD
LG