Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:19 ]  З-пад завалаў землятрусу ўратавалі жанчыну


БАМ (ІРАН). Іранскія ратавальнікі сёньня дасталі з-пад завалаў у горадзе Бам жывую жанчыну. Гэта адбылося больш чым праз 8 дзён пасьля таго, як землятрус зруйнаваў гэты старажытны горад. Паведамляецца, што жанчыне больш за 90 гадоў, і што яе знайшлі з дапамогай адмысловых сабакаў. Сьпярша жанчына сказала ратавальнікам, што ёй 60 гадоў, і гэта выклікала памылковыя паведамленьні аб тым, што ўратавалі дзьвюх жанчынаў. Уратаваная жанчына Шарбаноў Мазандарані сказала журналістам, што яе ўратаваў Бог і прачытала па памяці рэлігійны верш: (Мазандарані: ) “О Божа, ты ўладар раскошы, бо дошка і пяро лёсу ў тваёй руцэ, і ўсе малюецца і робіцца з тваёй волі. Сьвятло сусьвету зьявілася па тваім загадзе і ты запаліў уначы месяц”. Больш за 30 тысячаў чалавек загінулі ад землятрусу ў Іране, а дзясяткі тысячаў застаюцца бяздомныя.
XS
SM
MD
LG