БАГДАД. Амэрыканскія войскі правялі антытэрарыстычную апэрацыю ў суніцкай мячэці на ўскрайку Багдаду. Знойдзеная вялікая колькасьць зброі і выбухоўкі, арыштаваныя каля 30 чалавек. Паводле вайсковага кіраўніцтва ЗША ў Іраку, мячэць была цэнтрам экстрымісцкай дзейнасьці. Амэрыканскі бок таксама пацьвердзіў, што ваенны гэлікоптар, які ўчора ўпаў непадалёк ад Багдаду, быў зьбіты. Загінуў адзін вайсковец ЗША, яшчэ адзін быў паранены.