Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:47 ]  Брусэль прапаноўвае Лібіі супрацоўніцтва


БРУСЭЛЬ. Эўракамісія прапанавала Лібіі больш цеснае супрацоўніцтва з Эўрапейскім Зьвязам. У распаўсюджанай за подпісам Рамана Продзі заяве Брусэля Лібіі прапаноўваецца стаць паўнавартасным партнэрам ЭЗ у эканамічнай і палітычнай сфэрах і прыняць удзел ў праграмах супрацоўніцтва краінаў міжземнаморскага рэгіёну. У сьнежні лібійскі лідэр Кадафі абвясьціў пра адмову ад распрацоўкі зброі масавага зьнішчэньня і пра намер ўсталяваць дыялёг з ЗША ды ўмацаваць партнэрства з ЭЗ.
XS
SM
MD
LG