CAФІЯ. 30 баўгарскіх вайскоўцаў адмовіліся ад службы ў Іраку. Пра гэта заявіў кіраўнік Гэнштабу ўзброенных сілаў краіны генерал Нікола Колеў. Паводле ягоных словаў, такое рашэньне вайскоўцы прынялі пад уплывам сваякоў і блізкіх.
Першы батальён баўгарскіх войскаў знаходзіцца ў ірацкім горадзе Кэрбала ад жніўня 2003 году. 27 сьнежня ў выніку тэракту 5 баўгарскіх салдатаў загінулі і 27 былі параненыя. Ад студзеня 2004 году другі баўгарскі батальён мусіць зьмяніць вайскоўцаў першага, якія праслужылі ў Іраку 6 месяцаў.