Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:13 ]  Сэрбія: забаронена фінансаваньне партыяў з-за мяжы


БЯЛГРАД. Зь сёньняшняга дня ў Сэрбіі ўступіў у дзеяньне прыняты на рэкамэндацыю Рады Эўропы закон аб фінансаваньні палітычных партыяў. Згодна з законам, партыі ня маюць права атрымліваць сродкі з-за мяжы. Асноўнымі крыніцамі фінансаваньня партыяў будуць цяпер сяброўскія складкі й дзяржаўны бюджэт. Дзяржаўнае фінансаваньне, аднак, ахоплівае толькі тыя партыі, якія прадстаўлены ў парлямэнце. Як мяркуюць назіральнікі, гэта можа паставіць пад пагрозу існаваньне ў Сэрбіі малых палітычных утварэньняў.
XS
SM
MD
LG