Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:06 ]  У 2003 годзе загінулі 36 журналістаў


НЬЮ-ЁРК. Базаваны ў гэтым горадзе камітэт абароны журналістаў паведаміў сёньня, што ў 2003 годзе, выконваючы сваю работу, у сьвеце загінулі 36 журналістаў. 13 зь іх былі забітыя ў Іраку. Нью-ёрскі камітэт канстатуе, што прычынаю гібелі бальшыні з 36 журналістаў былі рэпрэсіі за іх крытычныя матэрыялы. Паводле зьвестак другой арганізацыі – Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў – за мінулы год загінулі ня менш за 83 журналісты й супрацоўнікі мэдыяў.
XS
SM
MD
LG