ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Паўдзённай Карэі, які пажадаў захаваць ананімнасьць, паведаміў, што Паўночная Карэя, пагадзілася дазволіць дэлегацыі ЗША наведаць свае ядзерныя аб’екты. Візыт нібыта заплянаваны з 6-га па 10-га студзеня, і ў складзе дэлегацыі будзе адзін зь вядучых амэрыканскіх экспэртаў у ядзернай зброі. Калі візыт адбудзецца, гэта будзе першае наведваньне паўночнакарэйскіх ядзерных аб’ёктаў замежнымі спэцыялістамі ад часу высылкі інспэктараў ААН год таму. Аднак дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заявіў, што прадстаўнікі амэрыканскіх уладаў ня будуць мець дачыненьня да дэлегацыі.