ЛЁНДАН. Брытанскія авіялініі другі дзень запар скасавалі рэйс з Лёндану ў Вашынгтон зь меркаваньняў бясьпекі. Гэты рэйс напярэдадні Новага Году таксама быў затрыманы. Агенты Фэдэральнага бюро расьледаваньняў ЗША тады дапытвалі пасажыраў і экіпаж некалькі гадзінаў, аднак арыштаў не адбылося.
Рэйс з мэксыканскай сталіцы Мэхіка ў Лас-Анджэлес быў сказаваны зь меркаваньянў бясьпекі напярэдадні Новага году і ўчора. Учора ж самалёт францускіх авіялініяў, які ляцеў зь Нью-Ёрку ў Парыж, зрабіў незаплянаваную пасадку ў канадзкай правінцыі Ньюфаўндленд. Пасьля праверкі багажа, пералёт быў працягнуты.
Міністэрства замежных справаў Францыі паведаміла сёньня, што памылковыя высновы амэрыканскіх уладаў наконт сьпісу пасажыраў прывялі да скасаваньня шасьці рэйсаў у ЗША кампаніі “Air France” падчас калядных вакацыяў.
У Злучаных Штатах у сьвяточныя дні ўвялі дадатковы захады бясьпекі з-за інфармацыі пра магчымыя тэрарыстычныя напады.