Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:11 ]  ААН ацэньвае патрэбы Ірану ў дапамозе

БАМ (ІРАН). Арганізацыя аб’яднаных нацыяў паведаміла сёньня, што пачала ацэнку патрэбаў Ірану ў гуманітарнай дапамозе для ліквідацыі наступстваў землятрусу ў горадзе Бам. Ад землятрусу загінулі болей за 30 тысячаў чалавек, і каля 40 тысячаў згубілі жытло. Большасьць зь іх цяпер жывуць у намётах. Каардынатар ААН Тэд Пэрн кажа, што цягам тыдню донарскім арганізацыям перададуць сьпіс патрэбаў у харчаваньні, будаваньні жытла і абсталяваньні для ачысткі вады.
XS
SM
MD
LG