ПУЭРТА- УІЛЬЯМС, ЧЫЛІ. Унікальная палестына-ізрайльская палярная экспэдыцыя "Breaking the Ice”(“Зламаем лёд”) накіравалася з гэтай ваеннай чылійскай базы ў Антарктыду. Мэта падарожжа, якое ўхваліў Ясір Арафат, даказаць, што прадстаўнікі абодвух народаў могуць пасьпяхова супрацоўнічаць ды дасьледваць невядомую гару ў Антарктыдзе. Паводле паведамленьняў ВВС, сярод палярнікаў - былыя вайскоўцы элітнага фармаваньня ізрайльскага спэцназу дый былы палестынскі тэрарыст, які ў свой час правёў тры гады за кратамі за напад на ізраільскіх вайскоўцаў.