Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:44 ]  Буш: дапамога Ірану не азначае пацяпленьня ў дачыненьнях

ВАШЫНГТОН. Дапамога ЗША пацярпелым ад землятрусу ў Іране не азначае паляпшэнья дачыненьняў паміж Вашынгтонам і Тэгеранам, -заявіў амэрыканскі кіраўнік Джордж Буш. Паводле прэзыдэнта ЗША, амэрыканцы, сапраўды, спачуваюць дзесяткам тысячаў іранскіх ахвяраў, аднак дзеля пацяпленьня двухбаковых стасункаў іранскае кіраўніцтва мусіць выдаць ЗША і ўсясьветнаму супольніцтву ўсіх затрыманых у гэтае краіне сябраў “Аль-Кайды” ды спыніць ядзерныя распрацоўкі.
XS
SM
MD
LG