РЫМ. Паштовая карэспандэнцыя з гораду Балонья на адрас кіраўніцтва ЭЗ будзе затрымлівацца. Такое рашэньне прынялі італійскія ўлады пасьля таго, як 4 бандэролі з выбухоўкай атрымалі старшыня Эўракамісіі Рамана Продзі, кіраўнік Эўрапэйскага цэнтральнага банку Жан Клёд Трышэ, а таксама два ведамствы -- Эўрапол і Эўраюст. Паліцыя падазрае ў паштовым тэрарызме ўльтралевую нефармальную групоўку –“Нефармальную анархісцкую фэдэрацыю”.