Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:17 ]  Знойдзеныя яшчэ тры целы ў падарваным рэстаране ў Багдадзе

БАГДАД Амэрыканскія вайскоўцы паведамілі, што яшчэ тры целы былі знойдзеныя сярод развалінаў Багдадскага рэстарану, дзе ўчора адбыўся магутны выбух. Такім чынам, агульная колькасьць ахвяраў гэтага тэракту дасягнула 8 чалавек, звыш 20 параненыя. Сярод параненых – тры замежныя журналісты амэрыканскай газэты "Los Angeles Times”. Ірацкая паліцыя сьцьвярджае, што бомбу выбухнуў тэрарыст-самагубца, аднак амэрыканскія прадстаўнікі лічаць, што тэракт мог быць учынены дыстанцыйным кіраваньнем. Злучэньні міжнароднай кааліцыі ў Іраку, а таксама ірацкая паліцыя на гэтыя дні прыведзеныя ў стан падвышанай баявой гатовасьці.
XS
SM
MD
LG