ДУБЛІН
Прэм’ер-міністр Ірляндыі Бэрці Агерн паабяцаў, што Ірляндыя выкарыстае сваё старшынства ў Эўразьвязе найперш для разьвязаньня супярэчнасьцяў вакол прыняцьця агульнаэўрапейскай Канстытуцыі. Пачынаючы ад 1 студзеня, Ірляндыя будзе паўгады старшынаваць у Эўразьвязе на падставе прынцыпу штогадовай ратацыі. Агерн заявіў, што Ірляндыя будзе імкнуцца, каб галоўныя рашэньні ў Зьвязе не прымаліся толькі вялікімі эўрапейскімі дзяржавамі ў абыход маленькіх. Паводле ірлянскага прэм’ера, канцэпцыя двухузроўневай Эўропы можа стварыць неадпаведнасьці, якія прынясуць шкоду ўсяму насльніцтву Эўропы.